У памятны дзень 22 чэрвеня больш за дзве тысячы чалавек з усіх куткоў Гомельскай вобласці сабраліся на вячэрні мітынг і канцэрт-рэквіем у мемарыяльным комплексе “Ала”, каб ушанаваць памяць тых, хто загінуў у агні фашызму.
Мемарыял сустрэў гасцей пасля рэканструкцыі. Так, пашырана плошча музейнай экспазіцыі, з’явіліся інтэрактыўныя лакацыі, папоўнена калекцыя каштоўных дакументаў і прадметаў. На мемарыяле ўсталявана тэматычнае падсвятленне, якое яшчэ больш падкрэслівае трагедыю Алы, якая ў мірны час так і не адрадзілася.
Удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі да паклоннага крыжа і брацкай магілы савецкіх воінаў і мірных жыхароў, спаленых у вёсцы Ала. Памяць аб загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. “Месца для мітынгу абрана не выпадкова: чатыры гады таму быў адкрыты мемарыяльны комплекс, які кранае да глыбіні душы, у памяць нявінных ахвяр вайны. Бясконца трагічная яго гісторыя. Тут у страшных пакутах загінулі 1758 мірных жыхароў. Зямля як быццам назаўжды надзела жалобу па загінуўшых, інакш як растлумачыць той факт, што жыццё так і не вярнулася сюды.
Мы апранулі яе ў камень і бу-дзем прыходзіць сюды зноў і зноў. Нікому не дазволім перапісаць гісторыю, напісаную крывёй салдат і працай нашых самаахвярных жанчын. Захоўвайце ў сэрцах памяць аб трагічных гадах ваеннага ліхалецця. Стойце цвёрда на абароне нацыянальных інтарэсаў”, – звярнуўся падчас мітынгу да жыхароў рэгіёну губернатар.
Мерапрыемства завяршыў канцэрт-рэквіем Гомельскага сімфанічнага аркестра і артыстаў абласной філармоніі.
Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.
Оставить комментарий