Акцыя «Цяпло сэрцаў для старэйшага пакалення»

0
59

У Міжнародны дзень пажылых людзей Капаткевіцкая гарпасялковая бальніца расчыніла свае дзверы для ганаровых гасцей, якія прынеслі з сабой не толькі падарункі, але і часцінку душэўнага цяпла.

Старшыня грамадскай арганізацыі «Белая Русь» Святлана Блінец і старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і Алена Трухановіч завіталі з дабрачыннай акцыяй у Капаткевіцкую гарпасялковую бальніцу, у аддзяленне сястрынскага догляду, каб павіншаваць пражываючых.

Святлана Міхайлаўна павіншавала пацыентаў бальніцы са святам:

— Гэтае свята — нагода яшчэ раз выказаць вам найглыбейшую ўдзячнасць і павагу за ваш вялізны жыццёвы вопыт і мудрасць. Мы ведаем, што зараз вам патрабуецца адмысловы клопат і ўвага, і жадаем, каб вы заўсёды адчувалі нашу падтрымку і цеплыня. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены святлом, утульнасцю і клопатам. Жадаю вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу.

Госці ўручылі падапечным бальніцы 18 падарункаў . Святочны настрой працягнулі артысты ансамбля песні і танца «Лявоніха» Капаткевіцкага Дома культуры. Музычныя нумары і цёплыя словы артыстаў падарылі падапечным бальніцы хвіліны радасці, напоўнілі дзень яркімі эмоцыямі.

Прыемна адзначыць, што ў Навасёлкаўскай бальніцы сястрынскага догляду былі ўручаны 30 падарункаў, якія арганізаваў ІП Уладзімір Іванавіч Фурман, які ўжо больш за 20 гадоў аказвае спонсарскую дапамогу Навасёлкаўскай бальніцы сястрынскага догляду.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о