Акцыя “Прафсаюзы – дзецям” да Дня абароны дзяцей прайшла на Петрыкаўшчыне

0
234

У рамках акцыі “Прафсаюзы – дзецям”, прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны дзяцей, прафсаюзныя лідары арганізацый нашага раёна ўручылі сродкі асабістай гігіены для дзетак, што знаходзяцца на лячэнні ў Петрыкаўскай ЦРБ.

Ад усёй душы павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Усціновіч-Насека.
Вольга Уладзіміраўна, уручаючы падарункі, пажадала юным пацыентам моцнага здароўя, а ўрачам – менш хворых. “Няхай нашы дзеці будуць самымі здаровымі. Ні адно дзіця не застаецца без нашай увагі”, – адзначыла прафсаюзны лідар.
У акцыі прынялі ўдзел старшыні пярвічных арганізацый школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, сярэдняй школы № 1, Петрыкаўскай ЦРБ і аддзела культуры, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, раённага камітэта аддзела адукацыі.

Акцыя “Прафсаюзы – дзецям” да Дня абароны дзяцей прайшла на Петрыкаўшчыне Акцыя “Прафсаюзы – дзецям” да Дня абароны дзяцей прайшла на Петрыкаўшчыне Акцыя “Прафсаюзы – дзецям” да Дня абароны дзяцей прайшла на Петрыкаўшчыне

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о