Любы чалавек, пабываўшы на беларускім Палессі ў аграгарадку Ляскавічы, адзначыць: тут неверагодна жывапісныя ландшафты, адкрытыя, гасцінныя і душэўныя людзі, а ад прыга-жосцяў першароднай прыроды Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” замірае сэрца нават у самых закаранелых турыстаў.

Тут, на зямлі былога Тураўскага княства, прайшоў абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”.
Удзельнікі павінны былі прайсці пяць разнастайных конкурсных этапаў, прадэманстраваць свае ўменні і творчыя здольнасці, узаемаразуменне і ўзаемавыручку, зладжанасць, пачуццё гумару, кемлівасць.

16 пар з раёнаў нашай Гомельскай вобласці падчас незвычайных выпрабаванняў даказвалі, хто з іх самая дружная, згуртаваная і крэатыўная сям’я. У спісе конкурсаў – бліны на кало-дзе, сямейная эстафета. Сем’і “падкуплялі” журы і фірмовымі стравамі.
Пачалася раніца з першага этапу – “Сямейны стэндам”. Канкурсанты распавядалі пра факты свайго жыцця, выбар прафесіі з гумарам, раскрываючы сакрэты шчаслівага сямейнага жыцця, традыцый, каштоўнасцях, спявалі, чыталі вершы, ігралі на музычных інструментах.

Затым прайшоў самы смачны этап конкурсу, бо ўдзельнікі шчыра дзяліліся стравамі, якія правезлі на спаборніцтвы. Прэзентацыя блюд “Смак сямейных каштоўнасцяў” прайшлася да спадобы не толькі журы конкурсу, а і гасцям.

Згуртаванасць, спрыт і шпаркасць, зладжанасць дзеянняў канкурсанты праявілі ў сямейнай спартыўнай эстафеце. Як аказалася, захавальніцы сямейнага ачага могуць не толькі спрытна са скавародкамі спраўляцца, але і дапамагаць піліць дровы. Мужчыны таксама не засталіся ў баку ад жаночых абавязкаў – на хуткасць піліналі ляльку.

Ацэньвалі вынікі выпра-баванняў першы сакратар Гомельскага абкама БРСМ Юлія Ліпоўская, старшыня Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Петрыкаўскага райвыканкама Светлана Блінец, намеснік генеральнага дырэктара ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” Святлана Швец, вядучы рэферэнт аддзела маладзёжнай палітыкі камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, намеснік старшыні арганізацыйнага камітэта Дзмітрый Дрэбезаў, галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва аблвыканкама Ганна Чарнышова.

Па выніках сямейных баталій, Гомельскую вобласць у фінале “Уладара сяла” прадставіць сям’я Шахлан з Мазырскага раёна. Другое месца ў абласным этапе заняла сям’я Паўлечка з Лельчыцкага раёна, замкнула тройку лідараў сям’я Халдзеенкі з Чачэрскага раёна. Спецыяльны прыз атрымала сям’я “Сама дружная” са Жлобінскага раёна. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі.
Першы сакратар Гомельскага абкама БРСМ у час узнагародж-вання выказала словы падзякі за дапамогу ў арганізацыі свята Нацыянальнаму парку “Прыпяці”, Петрыкаўскаму райвыканкаму.

“Я хачу пажадаць кожнай сям’і любові, міру, трымацца адзін аднаго, быць апорай. Сям’я – самае каштоўнае, самае важнае, што ёсць сёння ў чалавека. А такія сем’і, якія прысутнічалі на сённяшнім мерапрыемстве, – гэта аснова беларускага грамадства і дзяржавы. За сельскагаспадарчымі сем’ямі – будучыня! Мы, члены журы, ганарыліся, гледзячы на ​​кожную сям’ю, як вы дружна і зладжана ўсё рабілі. І самае галоўнае, бацькі, вы з’яўляецеся прыкладам для сваіх дзяцей”, – сказала Юлія Ліпоўская.
Петрыкаўшчыну прадстаўляла сям’я Картыннік з аграгарадка Курыцічы. Наталля і Ігар годна прадставілі наш раён.

Усе ўдзельнікі праекта ўзнагароджаны прызамі і падарункамі ад арганізатараў і спонсараў конкурсу.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о