Прадстаўнікі ўлады, члены працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, жыхары населеных пунктаў у мінулую суботу выйшлі на рэспубліканскі суботнік.

Вясна – час навядзення парадку і добраўпарадкавання населеных пунктаў раёна, правядзення суботнікаў і экалагічных акцый. Чым актыўней і якасней мы спрацуем у гэты перыяд, тым прыгажэй і ўтульней будзе на нашай малой радзіме. Гэта добра разумелі ўдзельнікі рэспубліканскага суботніка, і працавалі плёна і з энтузіязмам. А яшчэ землякі праявілі старанне, натхняючыся тым, што заробленыя грашовыя сродкі пойдуць на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, што сімвалічна ў год 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Адзінай камандай да навядзення парадку на зямлі
Высечка хмызняку, абрэзка і выкарчоўванне дрэў, пакос пус-тазельнай расліннасці, уборка смецця, апалай лістоты ў зялёных зонах – не поўны спіс працы, якая вялася ў межах усяго райцэнтра.
Як і ў любой справе, праявілі актыўнасць і згуртаванасць жыхары сельскай мясцовасці. Работу па навядзенні парадку спланавалі і арганізавалі ўсе сельскія Саветы раёна. Заўзята вяскоўцы працавалі на добраўпарадкаванні памятных месцаў, грамадскіх могілак, рамонце вулічнай агароджы, пабелцы дрэў.
Да пытанняў добрўпарадкавання жыхары Петрыкаўшчыны падышлі па прынцыпе: любіць месца, у якім жывеш – значыць намагацца зрабіць яго лепшым
У дзень рэспубліканскага суботніка наш горад наведаў калектыў кіраўнікоў ААТ “Беларуськалій” на чале з генеральным дырэктарам прадпрыемства. Удзельнікамі працоўнай акцыі ў Год добраўпарадкавання была высаджана зялёная алея ў мікрараёне “Паўночны”– каля двухсот саджанцаў. Што адметна, усе пяць відаў саджанцаў калійшчыкі набылі ў Петрыкаўскім лясгасе.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о