На днях на Петрыкаўшчыну прыйшла прыемная навіна.
Абласны камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ” падвёў вынікі працы за 2024 год. Петрыкаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ” стаў пераможцам конкурсу на лепшы тэрытарыяльны камітэт абласной арганізацыі БРСМ сярод раёнаў з колькасцю моладзі да 5 тысяч чалавек.
Віншуем першага сакратара Петрыкаўскай раённай арганізацыі Дар’ю Туравец і членаў арганізацыі з перамогай.
Сёння аб’яднанне будуе сваю працу зыходзячы з асноўных напрамкаў праграмы “Моладзь Беларусі” і, адпаведна, ставіць перад сабой такія важныя для дзяржавы і грамадства мэты, як: прапаганда здаровага ладу жыцця сярод моладзі, далучэнне маладых людзей да заняткаў фізічнай культурай і спортам, садзейнічанне ў правядзенні дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў галіне занятасці і прафарыентацыі, прафілактыка негатыўных з’яў у маладзёжным асяроддзі, выхаванне ў моладзі патрыятызму, як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці.
Святлана СОБАЛЕВА, фота з архіву
Петрыкаўскага раённага камітэту ГА “БРСМ”.
Оставить комментарий