“Адно акно”: дзеля зручнасці грамадзян

0
36

З пачатку года служба “адно акно” ў Петрыкаве прыняла больш за дзве з паловай тысячы заяў.

Работа ўсіх дзяржаўных органаў накіравана на максімальнае задавальненне патрэб розных груп насельніцтва, канкрэтнага грамадзяніна. Найбольш значны вынік працы – укараненне ў практыку работы дзяржаўных органаў заяўнага прынцыпу “аднаго акна”, сутнасць якога зводзіцца да таго, што асноўны цяжар па зборы розных дакументаў, даведак перакладаецца з грамадзян на службовых асоб. Грамадзяне прадстаўляюць толькі тыя дакументы, якія дзяржаўныя органы не могуць запытаць самастойна.

Усім зацікаўленым асобам гарантавана выкананне праз службу “адно акно” любой з 217 адміністрацыйных працэдур у дачыненні да фізічных асоб або суб’ектаў гаспадарання. Так, найбольш запатрабаванымі адміністрацыйнымі працэдурамі, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да грамадзян, з’яўляюцца выдача дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва, рэканструкцыю капітальных пабудоў, збудаванняў, выдача рашэнняў аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, аб прадастаўленні арэнднага жылля, пастаноўкі на ўлік дзяцей для атрымання дашкольнай адукацыі, пастаноўкі на ўлік грамадзян на паляпшэнне жыллёвых ўмоў, назначэнні сямейнага капітала  яго датэрміновага распараджэння, выдача пасведчання шматдзетнай сям’і.

За студзень-жнівень 2025 года прынята больш за 2700 заяў, зроблена 4400 запытаў. Па гатоўнасці адміністрацыйнае рашэнне адпраўляецца зацікаўленай асобе па пошце або выдаецца на рукі.

Служба “адно акно” размешчана па адрасе: вуліца Гагарына, 17, кабінет № 101. Дарэчы, для наведвання службы асобамі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі забяспечана безбар’ернае асяроддзе.

Кансультацыю па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур можна атрымаць па нумарах тэлефонаў: 2-85-88, 142, альбо непасрэдна звярнуцца ў службу “адно акно” Петрыкаўскага райвыканкама.

Аляксандр ГІЛЕНКА,
галоўны спецыяліст службы “адно акно”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о