На базе Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтва прайшоў адкрыты дыялог “Моладзь для дзяржавы ці дзяржава для моладзі?”, экспертам якога стала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу рэспублікі Беларусь Святлана Сянько.

Адкрыты дыялогАрганізатарамі дыялогу выступіў актыў РГА “БРСМ”, мэтавая аўдыторыя – навучэнцы і працуючая моладзь, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. З мэтай фарміравання прававой культуры, правільных адносін да спрадвечных каштоўнасцей беларускага народа на дыялог былі запрошаны спікеры. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер абмяркоўваў з удзельнікамі тэму фарміравання маладзёжных арганізацый на Петрыкаўшчыне, першы сакратар “БРСМ” Дар’я Туравец – важнасць грамадзянска-патрыятычнага выхавання, спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароненасельніцтва Ганна Кароль расказала пра сацыяльныя гарантыі для маладых сем’яў, старшыня маладзёжнага савета пры раённым Савеце дэпутатаў Юлія Ліпская – падтрымку ў раёне маладзёжных ініцыятыў і рэалізацыю праектаў. Выступленне спікераў выклікала адваротную сувязь: да кожнага з іх паступалі пытанні: які шлях трэба прайсці, каб у будучым мець мандат дэпутата, магчымасць стаць членам маладзёжнага Савета, БРСМ, працаўладкаванне, дзейнасць летніх будаўнічых атрадаў.
Вялікую цікавасць у моладзі выклікала размова з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Юнакі і дзяўчаты цікавілася дзейнасцю парламентарыя, роляй УНС у жыцці краіны і значэннем лозунгу “Час выбраў нас”. Эксперт, адказваючы на пытанні, расказала ўдзельнікам, які шлях у развіцці прайшла краіна за апошні час. Нагадала пра гераізм народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якой небяспецы падвяргалася наша грамадства ў 2020 годзе, калі пры куратарстве Захаду была спроба парушыць незалежнасць краіны. Толькі дзякуючы моцы беларусаў, любві да роднай зямлі мы не аддалі краіну. Святлана Уладзіміраўна адзначыла, што ў Беларусі для моладзі адкрыты любыя дарогі для прафесійнага і кар’ернага росту, самарэалізацыі, для адпачынку, стварэння сям’і, Каб было і надалей так – патрэбна быць моцнымі, заставацца патрыётамі і цаніць тое, што маем.

У ходзе дыскусіі ўдзельнікі прыходзілі да выніку, што за імі застаецца свабода выбару жыццёвай пазіцыі. Але за любы выбар трэба быць гатовым трымаць адказ.
Дадзены адказ і на пастаўленую тэму дыялогу. Дзяржава дае моладзі надзейны жыццёвы трамплін, узамен патрабуючы быць сапраўдным патрыётам. Дзяржава і моладзь – непарыўныя і маюць узаемныя абавязацельствы.

У рамках свайго візіту на базе Петрыкаўскага райвыканкама Святлана Сянько правяла прыём грамадзян і “прамую тэлефонную лінію”.
Тэматыка зваротаў: праца-ўладкаванне і налічэнне заработнай платы, рамонт дарогі, магчымасць адкрыцця або арэнды гандлёвага пункта, стварэнне годных умоў для пражывання. У межах разгляду апошняга звароту ўзнікла неабходнасць выезду на месца.

Пасля прыёму прадстаўніком улады была праведзена “прамая тэлефонная лінія”, на якую звярнуліся два жыхары Петрыкаўшчыны. Тэматыка пытанняў: функцыянаванне ў раёне станцыі тэхнічнага абслугоўвання, падтапленне дваровай тэрыторыі.
Усе пытанні ўзяты на кантроль. Некаторым з іх дадзена тлумачэнне ў час прыёму і “прамой лініі”.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о