Адкрыццё новых талентаў

0
56

У Гомелі падведзены вынікі абласнога этапу конкурсу маладых журналістаў “Прэс-код”.
Сёлета на конкурс было пададзена 68 заявак ад маладых журналістаў, фатографаў і блогераў рэгіёна. На бягучым тыдні ў студыі тэлерадыёкампаніі “Гомель” былі названы пераможцы ў дзвюх узроставых катэгорыях: ад 16 да 21 года і ад 22 да 31 года.
Прыемна адзначыць, што пераможцам у другой узроставай катэгорыі, як аўтар лепшага матэрыялу, прымеркаванага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прызнана карэспандэнт рэдакцыі газеты “Петрыкаўскія навіны” Марыя Тамко.
Віншуем Марыю з заслужанай узнагародай! Яе поспех – гэта выдатны прыклад для іншых маладых журналістаў і пацвярджэнне таго, што талент і праца заўсёды знаходзяць сваё прызнанне.
Конкурс “Прэс-код” працягвае сваю місію па падтрымцы і развіцці маладых журналісцкіх кадраў, адкрываючы новыя імёны і стымулюючы іх да далейшага росту і дасягненняў у прафесіі.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о