Пакуль яшчэ ніводнай дзяржаве, незалежна ад яе сацыяльна-эканамічнага і палітычнага ладу, не ўдалося ў поўнай меры супрацьдзейнічаць такой негатыўнай з’яве як карупцыя.
На сённяшні дзень пытанне барацьбы з карупцыяй з’яўляецца адным з найважнейшых пытанняў, ад рашэння якога можа залежаць бяспека і суверэнітэт дзяржавы. Асабліва адмоўна карупцыя адбіваецца на эканоміцы краіны, разбурае прынцып вяршэнства права, спараджае недавер да органаў улады.
У цяперашні час да ліку карупцыйных злачынстваў, за здзяйсненне якіх надыходзіць крымінальная адказнасць па Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь, адносяцца: крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (артыкул 210 КК); легалізацыя (“адмыванне”) матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным шляхам, учыненая службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (часткі 2 і 3 артыкула 235 КК); злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці (часткі 2 і 3 артыкула 424 КК); бяздзейнасць службовай асобы з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці (часткі 2 і 3 артыкула 425 КК); перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, здзейсненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці (часткі 2 і 3 артыкула 426 КК); незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці (артыкул 429 КК); атрыманне хабару (артыкул 430 КК); дача хабару (артыкул 431 КК); пасрэдніцтва ў хабарніцтве (артыкул 432 КК); злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады або бяздзеянне ўлады, учыненыя з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці (частка 1 артыкула 455 КК).
За 2023 год судом Петрыкаўскага раёна разгледжаны 3 крымінальныя справы карупцыйнай накіраванасці, за мінулы перыяд 2024 года – 2. Па справах пастаноўлены абвінаваўчыя прысуды, асобам, якія ўчынілі названыя злачынствы, прызначаны крымінальныя пакаранні.
Аналіз стану злачыннасці паказвае, што карупцыйным праявам працягваюць быць схільныя ў той ці іншай ступені практычна ўсе сферы жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства.
У краіне праводзіцца сістэмная работа па прафілактыцы карупцыйных злачынстваў, разам з тым у выпадках, калі такая работа не аказала на асоб належнага ўздзеяння, асобы, якія дапусцілі ўчыненне названых злачынстваў, падвяргаюцца крымінальнаму пакаранню.
Трэба таксама адзначыць, што да службовых асоб, якія займаюць дзяржаўныя пасады, асуджаных за ўчыненне карупцыйных злачынстваў, не прымяняюцца інстытуты ўмоўна-датэрміновага вызвалення ад пакарання і замены неадбытай часткі пакарання больш мяккім.
Урон ад учынення названых злачынстваў, у выпадку не кампенсацыі ў добраахвотным парадку, падлягае абавязковаму спагнанню. Маёмасць, здабытая злачынным шляхам або набытая на сродкі, здабытыя злачынным шляхам, а таксама даход ад яе падлягаюць спецыяльнай канфіскацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі крымінальнага заканадаўства.
Кожнаму грамадзяніну трэба памятаць аб прынцыпе непазбежнасці крымінальнай адказнасці за ўчыненне злачынстваў, у тым ліку карупцыйных, а таксама аб тым, што ўдзелам якім-небудзь чынам у любых праявах карупцыі, наносіцца шкода краіне, у якой пражываюць яны і іх блізкія, несувымерна большыя, чым атрыманне імгненнай выгады ці прэферэнцый ад такога ўдзелу.
Алена ПАЎТАРАН, вядучы спецыяліст суда Петрыкаўскага раёна.
Оставить комментарий