У нядзелю, 22 верасня, у фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Прыпяць” быў урачыста адкрыты музейны пакой “Легенды спорту Беларусі”.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі адміністрацыі раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Верамеевым, актывісты грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, выхаванцы спартыўнай школы. Апрача гэтага, на ўрачыстасць завіталі вядомыя беларускія спартсмены: чэмпіён М-1 Global у лёгкай вазе, шматразовы чэмпіён Беларусі па рукапашным боі і панкратыёну Арцём Дамкоўскі, чэмпіёнка свету і Еўропы па кікбоксінгу і тайскім боксе Кацярына Вандар’ева і алімпійская чэмпіёнка свету, якая выступае ў лыжнай акрабатыцы, Ганна Гуськова.

Звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Верамееў адзначыў, што адкрыццё музея абавязкова будзе плённым і створыць дадатковую матывацыю для падрастаючага пакалення спартсменаў. Акрамя гэтага, такая буйная для раённага цэнтра экспазіцыя рэчаў і трафеяў ад славутых спартсменаў Беларусі, безумоўна, паглыбіць цікавасць да Петрыкава з турыстычнага пункту гледжання.
Да віншаванняў далучыліся прадстаўнікі сталага і маладога пакалення спартсменаў і стваральнік музею, былы прафесійны спартсмен і патрыёт роднага краю Аляксандр Галота, які правёў першую экскурсію пасля пераразання чырвонай стужкі і ўручэння сімвалічнага ключа дырэктару ДЮСШ Петрыкаўскага раёна Валянціне Урбанчык.

Аляксандр Анатольевіч адзначыў: “Ідэя стварэння выставы прыйшла пасля таго, як Арцём Дамкоўскі падарыў мне свае пальчаткі. Тады я падумаў, што было б нядрэнна папрасіць у вядомых беларускіх спартсменаў нешта для экспазіцыі і арганізаваць музей у маім родным горадзе, які я вельмі люблю і якім ганаруся. Якраз у гэты час наспявала адкрыццё сучаснага спартыўнага комплексу.

Дазвольце адзначыць, што праца была карпатлівай, працягвалася не адзін год, але ўвесь час я сустракаў сярод землякоў паразуменне і дапамогу. Словам, працаваць было лёгка і прыемна. З паразуменнем на маю просьбу адгукаліся і беларускія спартыўныя славутасці. Так, напрыклад, алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле Ганна Гуськова перадала музею свае пераможныя лыжы, у якіх яна і выканала свой залаты скачок у 2018 годзе”.

У экспазіцыі прадстаўлены спартыўны інвентар, экіпіроўка і ўзнагароды звыш двух дзясяткаў славутых спартсменаў суверэннай Беларусі. Асобная частка калекцыі, канешне, прысвечана спартыўным дасягненням петрыкаўчан і мясцовага футбольнага клуба “Шахцёр”.

Мы не будзем пералічваць усіх, хто папаўняў калекцыю выставы, прапануем кожнаму наведаць музейны пакой на стадыёне “Прыпяць”. Разам з тым, адзначым: усе прозвішчы вы будзеце доб-ра ведаць, бо не раз мы ўсёй Беларуссю, затаіўшы подых, уважліва глядзелі на тэлеэкраны за імгненне да іх пераможнага выніку, што выклікаў гонар і бязмежную радасць за родную краіну.

Адчуваючы гонар за спартыўныя дасягненні краіны

Адчуваючы гонар за спартыўныя дасягненні краіны Адчуваючы гонар за спартыўныя дасягненні краіны Адчуваючы гонар за спартыўныя дасягненні краіны

Адчуваючы гонар за спартыўныя дасягненні краіны Адчуваючы гонар за спартыўныя дасягненні краіны Адчуваючы гонар за спартыўныя дасягненні краіны Адчуваючы гонар за спартыўныя дасягненні краіны Адчуваючы гонар за спартыўныя дасягненні краіны Адчуваючы гонар за спартыўныя дасягненні краіны Адчуваючы гонар за спартыўныя дасягненні краіны Адчуваючы гонар за спартыўныя дасягненні краіны Адчуваючы гонар за спартыўныя дасягненні краіны

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о