Сёння ў вялікай зале райвыканкама прайшла VI сесія Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання. У мерапрыемстве прыняла ўдзел
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько.

Адбылася VI сесія Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання

Асноўнае пытанне, вынесенае на парадак дня – “Аб ходзе рэалізацыі рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па выкананні Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021-2025 гады. Загадчыкам сектара культуры райвыканкама Янай Мамровай было агучана, што культурна-асветніцкую дзейнасць у раёне ажыццяўляюць 55 устаноў культуры, з іх клубных устаноў -31, бібліятэк — 21, дзіцячых школ мастацтваў — 2 і гісторыка-краязнаўчы музей. Усімі ўстановамі выконваюцца даведзеныя паказчыкі па рэалізацыі дзяржпраграмы.

Адбылася VI сесія Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання

Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў было адзначана: захаванне нацыянальных традыцый, актыўнае ўцягванне грамадзян у культурнае жыццё раёна, рэалізацыя творчага патэнцыялу насельніцтва — першасныя задачы работнікаў устаноў культуры.

Адбылася VI сесія Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання

Сёння ў краіне шмат увагі надаецца развіццю культуры, патрыятычнаму выхаванню
моладзі, прывіццю падрастаючаму пакаленню традыцыйных каштоўнасцей. Такая работа на Петрыкаўшчыне праводзіцца і шмат зроблена ў гэтым кірунку. Самае галоўнае – усё гэта не страціць, а прымнажаць з гадамі.

Адбылася VI сесія Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання

Святланай Уладзіміраўнай быў зроблены акцэнт на тое, што ў раёне створаны ўсе неабходныя ўмовы для культурнай дзейнасці насельніцтва. І сёння павінна праводзіцца належная работа па прыцягненню кадраў у культурную галіну.

Адбылася VI сесія Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання

Старшынёй раённага Савета дэпутатаў Віталем Пілерам было адзначана: культура аказвае важнае значэнне на станаўленне асобы ў грамадстве. Яе ўзровень — залог фарміравання спрыяльнага жыццёвага асяроддзя для насельніцтва. Таму агучаная тэма заўсёды будзе ў полі зроку прадстаўнікоў улады.

Адбылася VI сесія Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання

Святлана СОБАЛЕВА. Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о