Адбыўся абласны лінгвістычны конкурс «Ведай родную мову»

0
109
15 лютага года на базе ДУА «Сярэдняя школа №30 г. Гомеля» адбыўся абласны лінгвістычны конкурс «Ведай родную мову», у якім прымалі ўдзел вучні VIII-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
За званне лепшых знаўцаў роднай мовы змагаліся 57 вучняў. Конкурснае спаборніцтва ўключала два туры.
У першым туры ўдзельнікі выконвалі лінгвістычную комплексную работу, якая змяшчала заданні алімпіяднага ўзроўню. У другім туры — пісалі сачыненне-мініяцюру.
Журы адзначыла высокi ўзровень творчых работ, у якiх удзельнікі конкурсу распавядалі пра свае пачуцці, меркаванні і думкі, выкліканыя прапанаванымі тэмамі.
26 удзельнікаў конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі пераможцаў. Найбольшую колькасць дыпломаў атрымалі навучэнцы ўстаноў г.Гомеля-8. Па тры дыпломы ў прадстаўнікоў Жлобінскага і Мазырскага раёнаў, па два — у вучняў з Светлагорскага раёна і МДАЛ.
Таксама паспяхова выступілі знаўцы роднай мовы з Акцябрскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Лоеўскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага, Рэчыцкага раёнаў, ГДАЛ.
Адбыўся абласны лінгвістычны конкурс "Ведай родную мову" Адбыўся абласны лінгвістычны конкурс "Ведай родную мову" Адбыўся абласны лінгвістычны конкурс "Ведай родную мову" Адбыўся абласны лінгвістычны конкурс "Ведай родную мову" Адбыўся абласны лінгвістычны конкурс "Ведай родную мову"

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о