Работнікі мясцовага камунгасу штодзень шчыруюць на вуліцах горада.
У аб’ектыве карэспандэнта «ПН» — вуліцы Набярэжная і Камуністычная, дзе актыўнымі тэмпамі вядзецца пакос травы.
Таксама работнікі працуюць над ухіленнем праблемнага пытання на дзіцячай пляцоўцы ў мікрараёне «Дружба».
Нягледзячы на шкоду, якую прычынілі парушальнікі, спецыялісты аператыўна прыступілі да рамонту і аднаўлення аб’екта.
Вялікі дзякуй за цяжкую і патрэбную працу, землякі!
Оставить комментарий