— Накірунак у аматараў двухколавага транспарту папулярны, таму па ўзгадненні з раённым выканаўчым камітэтам, у мэтах забеспячэння бяспекі дарожнага руху, і было прынята рашэнне абсталяваць праезную частку дарогі веладарожкай, Працягласць яе склала 1600 метраў, — пазначыў нашаму карэспандэнту дырэктар ДРБУ-112 Іван Хамец. Што да перспектыў, то, як адзначыў Іван Андрэевіч, у наступным годзе плануецца пракласці дарожку цягам усяго населенага пункта Макарычы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о