Ад райцэнтра ў накірунку вёскі Макарычы ідуць работы па пракладцы веласіпеднай дарожкі

0
372

— Накірунак у аматараў двухколавага транспарту папулярны, таму і было прынята рашэнне раённым выканаўчым камітэтам, у мэтах забеспячэння бяспекі дарожнага руху, абсталяваць праезную частку дарогі веладарожкай, — пазначыў нашаму карэспандэнту кіраўнік раёна Аляксандр Верамееў.

Па інфармацыі выконваючага абавязкі дырэктара ДРБУ-112 Івана Хамца, кошт будаўніцтва веладарожкі — 400 тысяч рублёў, сродкі на аб’ект выдаткаваны з абласнога бюджэту, тэрмін уводу — 1 верасня.
Што да перспектыў, то, як адзначыў Іван Андрэевіч, плануецца пракласці дарожку цягам усяго населенага пункта Макарычы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о