Рабочы тыдзень для кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў раёна, структурных падраздзяленняў выканкама трыдыцыйна пачаўся з апаратнай нарады пры старшыні райвыканкама Аляксандры Верамееве.
На парадак дня былі вынесены надзённыя пытанні забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва Петрыкаўшчыны.
Са справаздачай пра вынікі наведвання мабільнай групай прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, размешчаных на тэрыторыі гарадскога пасёлка Капаткевічы, аграгарадкоў Навасёлкі, Конкавічы і Пціч, і вывучэння на месцы пытання ўтрымання ў належным стане аб’ектаў і замацаваных тэрыторый, насычанасці таварамі гандлёвых кропак выступіў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалай Семяніцкі. Пераважная большасць з выяўленых недахопаў былі ўхілены ва ўстаноўлены правяраючымі службамі час. Аднак, як пазначыў Мікалай Уладзіміравіч, парадак на падведамасных аб’ектах і тэрыторыях павінен быць заўсёды, і гэта не толькі пра адказнасць службовых асоб, аднак, часам, і пра бяспеку працуючых.
На парадку дня – традыцыйныя справаздачы кіраўніцтва РАНС і РАУС па аператыўнай абстаноўцы ў раёне. Прадстаўнікі праваахоўнай і выратавальнай службы засяродзілі ўвагу прысутных на пытаннях электрабяспекі і захаванасці матэрыяльных каштоўнасцей у сферы АПК, папярэджанні здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў, якую павінны актыўна і адказна весці ўсё суб’екты прафілактыкі.
На штотыднёвым кантролі кіраўніка раёна – пытанні звароту грамадзян у чат-бот, сектар па рабоце са зваротамі грамадзян, а таксама рэагаванне кіраўнікоў на крытычныя матэрыялы ў “раёнцы”.
На нарадзе былі абмеркаваны надзённыя пытанні работы ўстаноў сацыяльнай сферы за справаздачны перыяд, асобна заслуханы кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя. Трымае на кантролі старшыня райвыканкама і гатоўнасць устаноў і арганізацый да работы ў асенне-зімовы перыяд, своечасовае атрыманне пашпартоў гатоўнасці.
Заслухана інфармацыя начальніка арганізацыйна-кадравага аддзела па пытаннях заключэння сёлета ўстановамі і арганізацыямі раёна мэтавых дагавораў і забеспячэння маладых спецыялістаў жыллём.
У Год добраўпарадкавання тэма навядзення парадку на зямлі па-ранейшаму застаецца прыярытэтным накірункам для кіраўнічай вертыкалі раёна. Даручэнне Аляксандра Верамеева: на гэтым тыдні надаць увагу пытанню ўтрымання ў належным санітарным стане прыдамавых тэрыторый уладальнікамі аднакватэрных жылых дамоў.
З кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў у час нарады былі абмеркаваны пытанні ходу жніва, якое на Петрыкаўшчыне ўступіла ў фінальную фазу, нарыхтоўкі кармоў і закладкі сіласных траншэй і сянажных ям, а таксама вытворчыя паказчыкі ў галіне жывёлагадоўлі. Па выніках справаздач кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў былі дадзены канкрэтныя даручэнні і пазначаны час, на іх выкананне.
Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий