На падставе Закона Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” № 1914-ХІІ ад 5 лістапада 1992 года, Загада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2024 года № 312 “Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве”, з мэтай якаснага і арганізаванага правядзення прызыву грамадзян Петрыкаўскага раёна на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і далейшага паляпшэння работы па падрыхтоўцы грамадзян да ваеннай службы Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт даводзіць да ведама наступнае рашэнне.

Прызыў грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, у Петрыкаўскім раёне правесці ў верасні-лістападзе 2024 года.

Грамадзянам, што не атрымалі асабістыя позвы пра яўку на мерапрыемствы прызыву, неабходна з’явіцца ў ваенны камісарыят Петрыкаўскага раёна па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Макаранка, 1 у перыяд з 2 верасня па 29 лістапада 2024 года і мець пры сабе дакументы, што сведчаць пра асобу.

Арцём ГУСЕЎ,
па матэрыялах райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о