80 гадоў пад мірным небам

0
28

Сёння мы жывём пад мірным небам і дзякуем усім, хто вызваляў Беларусь, нашу родную Петрыкаўшчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дапамагаў аднаўляць краіну з руін і попелу. Беларускі народ даказаў, што ваенны подзвіг і працоўны гераізм з’яўляюцца асноўнай рысай нацыянальнага характару.
Жыць у мірнай краіне – гэта шчасце, якое складаецца з упэўненасці ў заўтрашнім дні, спакою, магчымасці развівацца і планаваць сваё жыццё, адчування бяспекі і стабільнасці. Мы можам і павінны цаніць гэтае шчасце, бо не кожная краіна ў свеце мае такую магчымасць.
За восемдзесят гадоў шмат змянілася: і краіна, і людзі. Нязменным засталося жаданне кожнага з нас жыць у вольнай і мірнай дзяржаве. Мы дакладна ведаем, што будучыня нашай краіны – у згуртаванасці народа і нацыянальным адзінстве. Таму важна чуць і паважаць адзін аднаго, імкнуцца да ўзаемаразумення, аб’ядноўвацца вакол агульнай стваральнай ідэі.
Мірнага неба, светлай будучыні і росквіту нашай любай Беларусі!

80 гадоў  пад мірным небам 80 гадоў  пад мірным небам 80 гадоў  пад мірным небам 80 гадоў  пад мірным небам 80 гадоў  пад мірным небам 80 гадоў  пад мірным небам 80 гадоў  пад мірным небам 80 гадоў  пад мірным небам

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о