Паважаныя жыхары Петрыкаўшчыны!
 Віншуем са знамянальнай датай!
 Святкаванне Дня народнага адзінства – не толькі даніна ўдзячнасці тым, хто аб’яднаў краіну, выратаваў яе ад прыгнёту заваёўнікамі і падарыў будучыню. Яго вечная каштоўнасць у непарыўнай сувязі часоў і пакаленняў, непарушнасці традыцый самаадданага служэння Айчыне.
 Мы ганарымся тым, што з’яўляемся нашчадкамі пакалення пераможцаў. Наш абавязак заключаецца ў захаванні адзінства і агульнанацыянальнай згоды, каб арганізавана і згуртавана супрацьстаяць любым глабальным выклікам і пагрозам сучаснасці, пераадольваць цяжкасці і захоўваць стабільнасць для працвітання Радзімы.
 Жадаем усім шчасця і радасці! Няхай мір і ўпэўненасць будуць у вашых дамах, а сэрцы напаўняюцца гонарам за нашу любімую Беларусь!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, 
 старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, 
 старшыня раённага Савета дэпутатаў
 






Оставить комментарий