Хутка ў краіне адбудзецца другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу, на якім будуць вызначаны ключавыя напрамкі развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады. Жыхары Петрыкаўшчыны абмяркоўваюць ключавыя прыярытэты праекта Праграмы развіцця на будучую пяцігодку.
Дар’я Герасіменка, першы сакратар Петрыкаўскага РК ГА «БРСМ»:
— Я перакананая, што Усебеларускі народны сход — гэта ўнікальная магчымасць для кожнага грамадзяніна ўнесці свой уклад у фарміраванне будучыні нашай краіны. Гэта платформа, дзе голас народа напрамую ўплывае на прымаемыя рашэнні, асабліва ў кантэксце вызначэння стратэгіі развіцця на бліжэйшыя пяць гадоў.
Актыўна ўзаемадзейнічаю з моладдзю раёна, расказваючы аб значнасці УНС і аб тых перспектывах, якія адкрываюцца перад юнакамі і дзяўчатамі. Сваім прыкладам я імкнуся паказаць, што ў Беларусі створаны ўсе ўмовы для самарэалізацыі і кар’ернага росту.






Оставить комментарий