
Прэм’ера фільма «Пераломны момант» сабрала ў кінатэатры «Беларусь» шмат гледачоў, у асноўным — маладое пакаленне.
Фільм кінастудыі «Беларусьфільм» — спартыўная драма, гэта не толькі магчымасць паглядзець добрае кіно, але і сустрэцца з цікавым чалавекам.

На прэм’еры прысутнічаў Максім Брыкет, трэнер Петрыкаўскай веслярнай базы ўстановы «Гомельская СДЮШАР прафсаюзаў па веславанні акадэмічнаму». Максім Сяргеевіч адзначыў, што напэўна няма больш падыходзячага віду спорту для здымак фільма пра моц характара і волю, як веславанне. Гэта вельмі цяжкі від спорту, ён выбірае толькі самых моцных, як фізічна, так і духоўна. Веславанне адразу пакажа, чаго дабіўся менавіта ты.
Спартсмен адзначыў, што не ў адным рэгіёне свету не рыхтуюць столькі весляроў-пераможцаў рознага ўзроўню спаборніцтваў, як у Гомельскай вобласці. Яшчэ з часоў Савецкага Саюза Гомельская вобласць лідыравала ў гэтым напрамку і па наш час не згубіла сваё лідэрства. Максім пажадаў гледачам прыемнага прагляду, і дадаў, што калі ў каго з прысутных пасля прэм’ры з’явіцца жаданне больш блізка пазнаёміцца з веславаннем, то ён будзе рады іх бачыць на Петрыкаўскай вяслярнай базе.







Оставить комментарий