Віншуем з прафесійным святам!
Лясная галіна – гэта вопыт многіх пакаленняў і традыцыі, закладзеныя нашымі продкамі. Беражлівыя адносіны да лесу – гэта, перш за ўсё, любоў да роднага краю, да людзей, якія жывуць на гэтай зямлі.
Ваша праца вельмі важная для развіцця эканомікі краіны, бо лес для Беларусі – пастаянная крыніца сыравіны і энергіі. Ажыццяўляючы вялікую дзейнасць па аднаўленні і пераапрацоўцы, прымнажэнні прыродных багаццяў, вы ўносіце неацэнны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі.
Жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, стабільнасці. Няхай усе памкненні будуць рэалізаваны, а ў вашых сем’ях пануюць мір, шчасце і дабрабыт!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий