Паважаныя жыхары Петрыкаўскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства.
Адзінства народа – гэта магутны фундамент незалежнай, моцнай і квітнеючай дзяржавы, невычэрпная крыніца натхнення ў абароне гістарычнай праўды і памяці, імкненні да стварэння, гармоніі і міру.
Гэта маладое дзяржаўнае свята, заснаванае на трывалых гістарычных каранях, злучае мінулае, сучаснасць і будучыню нашай краіны. Яно сімвалізуе мудрасць, сілу і згуртаванасць беларускага народа, адлюстроўвае багацце нацыянальнай культуры, падкрэслівае пераемнасць пакаленняў і нашу глыбокую павагу да гераічнага мінулага.
Няхай дух адзінства, узаемнай падтрымкі і любові да Радзімы аб’ядноўвае нас у імкненні да міру і добрасуседства.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых поспехаў і ўсяго самага добрага.

Наталля КАЧАНАВА,
Старшыня Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о