“Зялёны шчыт”: прафілактыка пажараў

0
27

“Зялёны шчыт”:  прафілактыка пажараўНа Петрыкаўшчыне пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства “Зялёны шчыт”.

З пачатку пажаранебяспечнага перыяду ў раёне зарэгістравана 65 пажараў у прыродных экасістэмах: 58 выпадкаў гарэння травы і кустоў на плошчы 21,7 гектара, 5 лясных пажараў на плошчы 40,9 гектара і 2 тарфяныя пажары на плошчы 14 гектараў. З мэтай папярэджання ўзгаранняў у прыродных экасістэмах і мінімізацыі іх наступстваў, а таксама мінімізацыі фактаў гібелі і траўміравання людзей ад узгаранняў у прыродных экасістэмах на тэрыторыі раёна з 30 красавіка па 4 мая будзе праходзіць спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства “Зялёны шчыт”.
МНС заклікае строга выконваць правілы пажарнай бяспекі пры навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі і зямельных участках, а таксама пры выкарыстанні мангалаў, грыляў, барбекю. За парушэнне правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Згодна з артыкулам 16.40 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 БВ. У адпаведнасці з артыкулам 16.41 за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана накладанне штрафу да 12 БВ. У выпадку прычынення ўрону ў асабліва буйным памеры надыходзіць крымінальная адказнасць.

Сяргей ШАМРА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о