Звязаць жыццё з медыцынай з дапамогай мэтавага накіравання

0
52

Адна з запатрабаваных прафесій на рынку працы як у краіне, так і на Петрыкаўшчыне, якая мае сацыяльную значнасць і карыстаецца заслужаным аўтарытэтам – прафесія медыцынскага работніка.

Як адзначыла пад час сустрэчы з карэспандэнтам “Петрыкаўскіх навін” намеснік галоўнага ўрача па медыцынскаму абслугоўванню насельніцтва раёна Людміла Занкевіч, выпускнікам школ, якія прымуць рашэнне звязаць сваю будучыню з аховай здароўя, давядзецца прайсці складаны, але надзвычай цікавы перыяд навучання ў сярэднеспецыяльных, вышэйшых медыцынскіх установах краіны. Але ўжо сёння вучні 9, 11 класаў могуць унікнуць у прафесію медыка, наведаўшы раённую бальніцу.
– Петрыкаўскай ЦРБ у рамках выпускной кампаніі 2025 года па папярэдняму узгаднененню – па нумары тэлефона 2-82-39, арганізоўваюца сустрэчы з выпускнікамі ўстаноў адукацыі. Менавіта такія мерапрыемствы дапамагаюць падлеткам даведацца больш пра цэнтральную раённую бальніцу і яе структурных падраздзяленнях, дасягненнях медыцыны за апошнюю пяцігодку, асаблівасцях кожнага аддзялення і спецыфіцы прафесіі медыкаў, а таксама пра рэсурснае забеспячэнне бальніцы, планах па яе мадэрнізацыі. Старшакласнікі атрымліваюць вычарпальную інфармацыю пра паступленне ў медыцынскія ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь і правілы выдачы мэтавых накіраванняў, – падзялілася Людміла Міхайлаўна.
Суразмоўца адзначыла, што ў бягучым годзе дагаворы на мэтавую падрыхтоўку з асобамі, якія выкажуць жаданне паступаць ва ўстановы адукацыі па профілі “Ахова здароўя” будуць заключацца як у галоўным упраўленні па ахове здароўя Гомельскага аблвыканкама, так і ў Петрыкаўскай цэнтральная раённай бальніцы. З паступаючымі ў медыцынскія каледжы пасля 9-ці і 11-ці класаў па спецыяльнасці “сястрынская справа”, “лячэбная справа”, “медыка-дыягнастычная справа” дагаворы будуць заключацца ў Петрыкаўскай ЦРБ.
– Асобы, якія пражываюць у раёнах Гомельскай вобласці, маюць права звярнуцца ў раённыя арганізацыі аховы здароўя па месцы жыхарства, з мэтай тэхнічнага суправаджэння заключэння мэтавых дагавораў у медыцынскія ўніверсітэты. Кадравай службай арганізацыі будзе забяспечана метадычная дапамога па афармленні мэтавых дагавароў. Незалежна ад месца афармлення дакумента, заказчыкам кадраў у дагаворы аб мэтавай падрыхтоўцы будзе выступаць Галоўнае ўпаўленне па ахове здароўя Гомельскага аблвыканкама. Першае працоўнае месца маладога спецыяліста вызначае заказчык кадраў з улікам патрэбнасці рэгіёну ў медыцынскіх спецыялістах – адзначыла Людміла Міхайлаўна.
Неабходна адзначыць, што заключэнне мэтавых дагавораў дае абітурыенту шэраг пераваг: прахадны бал па мэтаваму конкурсу, як правіла, ніжэйшы чым па агульнаму конкурсу; размеркаванне пасля навучання ажыццяўляецца ў арганізацыю аховы здароўя, з якой заключаны дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы. УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” мае магчымасць прадастаўлення маладым спецыялістам службовага жылля – інтэрната або арэнднага жылля ў новым добраўпарадкаваным мікрараёне Петрыкава. Інфармацыя аб заключэнні мэтавых дагавораў размешчана на афіцыйных сайтах устаноў аховы здароўя і адукацыі вобласці. Больш поўную інфармацыю можна атрымаць па нумары тэлефона 2-82-38 – аддзел кадраў УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” з 8 да 17 гадзін з панядзелка па пятніцу.

Запісала Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о