Звяртаем увагу грамадзян, якія атрымалі даходы ў 2024 годзе

0
52

Упраўленне па рабоце з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Калінкавіцкім раёне нагадвае, што з заканчэннем года грамадзяне, што атрымалі даход у 2024 годзе, падаткаабкладанне якога ажыццяўляецца падатковым органам, абавязаны прадаставіць падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб не пазней за 31 сакавіка 2025 года.
Падатковы орган прапануе фізічным асобам, якія атрымалі заробак (узнагароджанні) за мяжой (ці) з-за мяжы і з’яўляюцца рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь загадзя паклапаціцца пра дакументы, што пацвярджаюць утрыманне падатку за мяжой.
Атрымаць дадатковую інфармацыю грамадзяне могуць, звярнуўшыся асабіста па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 17А, кабінет № 1 ці па нумары тэлефона 2-52-39.

Марына АСТАШОВА,
начальнік упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о