У горадзе Тараз Рэспублікі Казахстан з 22 па 24 снежня прайшоў Адкрыты Чэмпіянат Азіі сярод кадэтаў, юніёраў, дарослых і Адкрыты Чэмпіянат Азіі сярод дзяцей па каратэ WKC. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 527 спартсменаў з 15 краін.

Золата і бронза  Адкрытага Чэмпіянату Азіі  ў вучня гімназіі!Золата і бронза  Адкрытага Чэмпіянату Азіі ў вучня гімназіі! Спартыўны гонар Беларусі ў каратэ WKC адстойвалі 4 спарт-смены, сярод якіх быў навучэнец 5 «А» класа гімназіі горада Петрыкава Іван Сцяпанаў (на фота). Па выніках упартай барацьбы Іван стаў чэмпіёнам Азіі ва ўзроставай катэгорыі 10-11 гадоў, заваяваўшы залаты медаль у раздзеле кумітэ санбон і бронзавы медаль у раздзеле кумітэ іпон.

Турнір прайшоў у вострай канкурэнтнай барацьбе. У агульнакамандным заліку трэцяе месца заваявалі спартсмены зборнай Азербайджана, другая ступень п’едэстала скарылася каратыстам з Кыргызстана, а перамогу святкавала зборная Казахстана.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота з архіва Івана СЦЯПАНАВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о