Яшчэ некалькі гадоў таму крадзеж з банкаўскіх карт-рахункаў з’яўляўся рэдкім злачынствам, характэрным толькі для фільмаў пра хакераў. На сённяшні дзень крадзеж у сферы інфармацыйных-камунікацыйных тэхналогій – самае распаўсюджанае злачынства сярод крадзяжоў.
Жыхар вёскі Залессе ў перыяд часу з 1 па 27 лістапада 2025 года, будучы ў тым ліку ў стане алкагольнага ап’янення, выкарыстоўваючы мабільную прыладу перадачы дадзеных з доступам у сетку інтэрнэт, скарыстаўшыся атрыманымі раней дадзенымі банкаўскай плацежнай карты грамадзяніна Ж. шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі, здзейсніў плацежныя аперацыі ў інтэрнэт-дадатках і такім чынам ажыццявіў крадзеж грашовых сродкаў у суме не менш за 260 долараў ЗША.
“Хакер” устаноўлены, узбуджана крымінальная справа па артыкуле 212 КК Рэспублікі Беларусь, ідзе расследаванне.






Оставить комментарий