“Зноў спаліўся”

0
330

Ёсць катэгорыя людзей, якіх, як кажуць, і турма не вучыць.

Наш антыгерой, раней неаднаразова судзімы, апошнія судзімасці “атрымаў” за пранікненні ў дачныя домаўладанні.

Вызваліўшыся, зноў патрапіў у поле зроку праваахоўнікаў за пранікненне ў той самы дом, за які і быў пакараны.

Пажывіўся ён невялікім скарбам у выглядзе прадуктаў харчавання, 2-х градуснікаў, каструль, радыёлы, лому металу.

Пры правядзенні агляду месца здарэння, экспертам былі знойдзены сляды пальцаў рук, якія і прывялі да нашага “дамавіка”.

Як гаворыцца, зноў спаліўся. Цяпер наш антыгерой узяты пад варту і чакае суда.

Галіна КАЗАК,
па матэрыялах
следчага камітэта.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о