І зноў пра чысціню і парадак

0
387

Несвоечасовы вываз смецця з кантэйнераў гарадскіх вуліц – сітуацыя не аднаго канкрэтнага выпадку. Тут, на жаль, куды больш маштабная праблема. Імя ёй – адсутнасць элементарнай культуры пры абыходжанні з бытавымі адходамі.

Калі ў кантэйнер, не прызначаны для бытавага смецця, трапляюць мяхі з адходамі, альбо чаму, падыходзячы да поўнага кантэйнера, мы пакідаем смецце побач, разумеючы, што яго расцягнуць сабакі – са смеццевым вядром ва ўласных кватэрах такія “эксперыменты” мы ж не праводзім.
Вось і атрымліваецца, што побач са смеццем жыць ніхто не хоча (зразумела: суседства не з самых прыемных), аднак самі ж і ператвараем кантэйнерныя пляцоўкі ў звалкі.
Нашыя прапановы па магчымым вырашэнні праблемы? Так, ёсць варыянт. Чаму б не паставіць кіраўніцтву камунгасу, хай сабе і часова ў прафілактычна-выхаваўчых мэтах, побач з кантэйнернымі пляцоўкамі для паасобаснага збору смецця відэакамеры. А па выніку і спытаць за ўсё з парушальнікаў. Альбо перагледзець графік вывазу смецця. На кану – парадак у горадзе, і ён павінен забяспечвацца.

В. МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о