Петрыкаўская раённая арганізацыйная структура ДТСААФ другі год запар займае першае месца па выніках работы сярод арганізацыйных структур вобласці, што займаюцца падрыхтоўкай вадзіцельскіх кадраў для народнай гаспадаркі Беларусі.
– Па выніках праверкі органаў па спецыфікацыі паслуг па падрыхтоўцы вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, у Петрыкаўскай РАС ДТСААФ створаны ўсе належныя ўмовы і выконваюцца патрабаванні, што забяспечваюць стабільнае задавальненне паслуг па падрыхтоўцы вадзіцельскіх кадраў усіх катэгорый.
У прыватнасці, з’явілася магчымасць навучання грамадзян на легкавым аўтамабілі з аўтаматычнай трансмісіяй. Гэта прапанова звернута, у тым ліку, да людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі – у наяўнасці ёсць аўто з аўтаматычнай каробкай перадач, абсталяванае ручным кіраваннем.
“Таксама мы ажыццяўляем навучанне вадзіцеляў бяспечным метадам эксплуатацыі газабалонных аўтатранспартных сродкаў, што знаходзяцца на праве асабістай маёмасці і працуюць на звадкаваных вуглевадародных газах (прапан-бутан) і на звадкаваным прыродным газе.
Што да бліжэйшых планаў, то зараз мы праводзім чарговы набор на перападрыхтоўку вадзіцеляў катэгорый “В” і “С” на права кіравання МТС катэгорыі “А” і на перападрыхтоўку вадзіцеляў з катэгорыі “С” на катэгорыю “D”.
Звяртаючы ўвагу на патрыятычную падрыхтоўку, пастановай прэзідыума савета ДТСААФ, таварыства праводзіць рэспубліканскую патрыятычную акцыю “Вялікая Перамога – гонар пакаленняў!”, прысвечаную 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”, – падзяліўся планамі старшыня Петрыкаўскай РАС ДТСААФ Аляксандр Рудзько.
Запісаў Арцём ГУСЕЎ.
Фота з архіва
райструктуры ДТСААФ.
Оставить комментарий