“Змяняй свой стыль на зімовы!”

0
43

29 лістапада прайшоў Адзіны дзень бяспекі пад дэвізам “Змяняй свой стыль на зімовы!”.

З набліжэннем халадоў кожны ўладальнік аўто заклапочаны пытаннем замены летніх шын на зімовыя і з кожным годам колькасць адказных аўтааматараў, якія разумеюць важнасць комплекснай гатоўнасці машыны да снегу расце.

Згодна з пунктам 25 дадатку 4 Правілаў дарожнага руху “Зімовыя шыны механічных транспартных сродкаў, прызначаныя для эксплуатацыі на абледзянеўшым ці заснежаным дарожным пакрыцці, маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай пасярэдзіне або з пазначэннямі “M+S”, “M&S”, “M.S”, “M&S” ці “All Season”, у час эксплуатацыі на адзначаным пакрыцці маюць рэшткавую вышыню малюнка пратэктара не менш за 4 міліметры.

Для прычэпаў вызначаецца норма рэштавай вышыні малюнка пратэктара шын, аналагічная норме для шын механічных транспартных сродкаў, у шчэпцы з якімі яны ўдзельнічаюць у дарожным руху.

Адказнасць за невыкарыстанне на транспартным сродку зімовых шын прадугледжана часткай 2 артыкула 18.11 Адміністрацыйнага кодэксу і цягне накладанне штрафу ў памеры да адной базавай велічыні. У выпадку паўторнага парушэння штраф павялічваецца да 5 базавых велічынь.

У рамках Адзінага дня бяспекі супрацоўнікамі РАУС былі праведзены тлумачальныя гутаркі сярод навучэнцаў і работнікаў дзвюх школ раёна і ў 12 працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў Петрыкаўшчыны, 2 вадзіцелі былі папярэджаны пра неабходнасць замены шын на зімовыя.

Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о