Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, 29 лістапада праводзіцца Адзіны дзень бяспекі пад дэвізам «Змяняй свой стыль на зімовы!».
"Змяняй свой стыль на зімовы!"
З набліжэннем халадоў кожны ўладальнік аўто заклапочаны пытаннем замены летніх шын на зімовыя і з кожным годам колькасць адказных аўтааматараў, якія разумеюць важнасць комплекснай гатоўнасці машыны да снегу расце.
Згодна з пунктам 25 дадатку 4 Правілаў дарожнага руху «Зімовыя шыны механічных транспартных сродкаў, прызначаныя для эксплуатацыі на абледзянеўшым ці заснежаным дарожным пакрыцці, маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай пасярэдзіне або з пазначэннямі «M+S», «M&S», «M.S», «M&S» ці «All Season», у час эксплуатацыі на адзначаным пакрыцці маюць рэшткавую вышыню малюнка пратэктара не менш за 4 міліметры.
Для прычэпаў вызначаецца норма рэштавай вышыні малюнка пратэктара шын, аналагічная норме для шын механічных транспартных сродкаў, у шчэпцы з якімі яны ўдзельнічаюць у дарожным руху.
Адказнасць за невыкарыстанне на транспартным сродку зімовых шын прадугледжана часткай 2 артыкула 18.11 Адміністрацыйнага кодэксу і цягне накладанне штрафу ў памеры да адной базавай велічыні. У выпадку паўторнага парушэння штраф павялічваецца да 5 базавых велічынь.
Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о