Зменены тэрмін уручэння апавяшчэнняў на выплату маёмасных падаткаў

0
641

Упраўленне па рабоце з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Калінкавіцкім раёне інфармуе, што тэрмін уручэння фізічным асобам апавяшчэнняў на выплату зямельнага падатку, падатку на нерухомую маёмасць і транспартнага падатку за 2023 год – не пазней за 1 кастрычніка 2024 года.
Інспекцыя нагадвае, што з гэтага года выплата фізічнымі асобамі падатку на нерухомую маёмасць, зямельнага і транспартнага падаткаў прадугледжана адзіным маёмасным плацяжом. Адзіны маёмасны плацёж не з’яўляецца новым падаткам і ўяўляе сабой спосаб выплаты трох маёмасных падаткаў, што выплачваюцца фізічнымі асобамі на адзін рахунак, незалежна ад месца знаходжання аб’ектаў падаткаабкладання.
Падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні можна атрымаць, звярнуўшыся па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 17А, кабінет № 3, або па нумарах тэлефонаў: 2-70-73, 2-70-66.

Марына АСТАШОВА,
начальнік упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о