Напрыканцы мінулага тыдня ў раённым Доме культуры падвялі вынікі работы за 2024 год.

Перад пачаткам мерапрыемства ўдзельнікаў сустракалі выставы дасягненняў устаноў і арганізацый Петрыкаўшчыны. Жадаючыя маглі азнаёміцца з экспазіцыямі такіх галін, як адукацыя, спорт, сельская і лясная гаспадарка, культура, турызм. Таксама ў выставе прынялі ўдзел Калінкавіцкі мясакамбінат, Жыткавіцкі філіял Гомельскага аблспажыўтаварыства. Урачыстасць наведала адміністрацыя раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Верамеевым, госці свята – кіраўніцтва Акцябрскага, Жыткавіцкага, Любанскага раёнаў, прадстаўнікі ААТ “Калінкавічы мясакамбінат”, ААТ “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод”, РУП “Упраўляючая кампанія холдынгу “Аграпрамысловы холдынг кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

Злёт перадавікоў сабраў лепшых
Урачыстасць ушанавання лепшых працаўнікоў раёна на высокім арганізацыйным узроўні прайшла ў зале раённага Дома культуры.

Злёт перадавікоў сабраў лепшых
Са словамі віншавання выступіў кіраўнік раёна.
– Злёт перадавікоў – значнае свята для кіраўнікоў і спецыялістаў усіх галін, працаўнікоў прамысловых, абслугоўваючых і пераапрацоўчых арганізацый, работнікаў сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы. Менавіта тут падводзяцца вынікі працы за год, фіксуюцца новыя працоўныя рэкорды. Год якасці быў адзначаны для Петрыкаўшчыны шматлікімі знакавымі падзеямі. Галоўная задача была нададзена вырашэнню задач, накіраваных на забеспячэнне эканамічнай стабільнасці. Усе арганізацыі раёна працавалі на павышэнне якасці і павелічэнне аб’ёму выпускаемай прадукцыі, росту заработнай платы, нарошчванне прыбытку і стварэнню працоўных месцаў, што дазволіла выйсці на запланаваныя тэмпы па даведзеным паказчыкам прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, – адзначыў Аляксандр Аляксандравіч.

Злёт перадавікоў сабраў лепшых
Было адзначана, што работу арганізацый адлюстроўваюць і фінансавыя вынікі. Усімі прадпрыемствамі рэальнага сектара раёна атрымана каля 158 мільёнаў рублёў выручкі ад рэалізацыі тавараў, выраблена прадукцыі каля 92 мільёнаў рублёў, што на 6, 5 мільёнаў рублёў больш, чым у 2023 годзе. За мінулы год на Петрыкаўшчыне створана 11 новых арганізацый, 2 прадпрыемствы вытворчай галіны, уведзена ў эксплуатацыю 32 індывідуальныя жылыя дамы, 3 станцыі абезжалезвання пітной вады
Гаворачы пра добраўпарад-каванне населеных пунктаў было агучана: пры падвядзенні вынікаў рэспубліканскага агляду санітарнага стану населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь за 2024 год, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прызнаў пераможцам сярод гарадоў чацвёртай катэгорыі – горад Петрыкаў.

Злёт перадавікоў сабраў лепшых
– Уступаючы ў новую пяцігодку якасці, мы ўступаем на новы этап сацыяльна-эканамічнага развіцця. У прыярытэце – высокая якасць жыцця для кожнага чалавека, дабрабыт роднага краю, моцная эканоміка, новыя працоўныя месцы. Мы павінны зрабіць усё, каб Петрыкаўскі раён стаў яшчэ мацней, – дадаў Аляксандр Верамееў. – 2025 год адзначаны 80-годдзем Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Няхай апорай для ўсіх нас стануць беларускія каштоўнасці, згуртаванне грамадства ў адзіны маналіт, здольны супрацьстаяць усім нягодам.

Злёт перадавікоў сабраў лепшых
Па традыцыі ў гэты дзень на святочную сцэну для атрымання ўзнагарод з рук старшыні райвыканкама і яго намеснікаў падымаліся пераможцы раённых спаборніцтваў сярод працоўных калектываў у розных галінах і сферах дзейнасці, пераможцы ў намінацыі “Кіраўнік года-2024”, “Лепшы па прафесіі”, перадавікі вытворчасці, пераможцы на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве, сярод арганізацый, здзяйсняючых турыстычную дзейнасць, суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрыймальніцтва, суб’ектаў рознічнага гандлю, раённай спартакіяды, агляд-конкурса на лепшую арганізацыю работы па ахове працы.
Працягнулі свята музычныя і танцавальныя нумары ад артыстаў, творчых калектываў Петрыкаўшчыны.

Злёт перадавікоў сабраў лепшых
Святлана СОБАЛЕВА, фота Марыі Тамко, аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о