У раённым Доме культуры падвялі вынікі работы за 2024 год.
Злёт перадавікоў – вельмі значнае свята для кіраўнікоў і спецыялістаў усіх галін, працаўнікоў прамысловых, абслугоўваючых і пераапрацоўчых арганізацый, работнікаў сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы. Менавіта тут падводзяцца вынікі працы за год, фіксуюцца новыя працоўныя рэкорды.
Па традыцыі ў гэты дзень на святочную сцэну па чарзе падымаліся кіраўнікі, дзеячы культуры, урачы і педагогі, спартсмены, жывёлаводы і вадзіцелі, машыністы і аграномы, работнікі камунальнай, банкаўскай, гандлёвай сфер – пераможцы спаборніцтваў у розных галінах і сферах дзейнасці.
Больш фота на vk.com
Оставить комментарий