Жыхары Петрыкаўшчыны працягваюць  абмяркоўваць ключавыя прыярытэты праекта Праграмы развіцця на 2026-2030 гады

0
374

Надзея СТЭЛЬМАШОНАК, старшыня Муляраўскага сельскага Савета: -Набліжаецца знакавая падзея ў жыцці нашай краіны – Усебеларускі народны сход.  Палітычны форум, які збярэ прадстаўнікоў усіх слаёў грамадства,  стане пляцоўкай для абмеркавання найважнейшых пытанняў развіцця краіны. Асаблівая ўвага будзе нададзена тэме, якая датычыцца кожнага з нас: стварэнне якаснага і зручнага асяроддзя для жыцця. Мы жывем у эпоху хуткіх змен, калі патрабаванні да якасці жыцця растуць. Беларусы хочуць не проста мець дах над галавой і працу, але і жыць у камфортных, бяспечных і прыгожых умовах. Яны імкнуцца  да якаснай адукацыі і медыцыны,  магчымасцей для самарэалізацыі і адпачынку,  экалагічна чыстага асяроддзя і развітай інфраструктуры. Я ўпэўнена, што на  сходзе будуць прыняты  новыя рашэнні, якія яшчэ больш удасканаляць жыццё беларусаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о