Як вядома Петрыкаўшчына славіцца сваімі прыхільнікамі і аматарамі здаровага ладу жыцця, спартсменамі, бо тут працуюць таленавітыя педагогі, трэнеры, якія сярод моладзі, работнікаў арганізацый знаходзяць спартыўныя таленты.

Сістэматычна для ўсіх катэгорый насельніцтва раёна праходзяць шматлікія спаборніцтвы, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва, вызначаюцца пераможцы, праходзіць іх узнагароджванне.
1 мая на гарадскім стадыёне “Прыпяць” прайшла цырымонія ўзнагароджвання нагруднымі значкамі “Фізкультурнік Беларусі” залатой, сярэбранай і бронзавай вартасці самых актыўных і спартыўных жыхароў раёна. Мерапрыемства наведала намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька.
– Стаць “Фізкультурнікам Беларусі” няпроста. Для таго, каб атрымаць значок і пасведчанне на яго, неабходна здаць нарматывы Дзяржаўнага фізкультурнага аздараўленчага комплексу Беларусі, якія накіраваны на праверку сілы, цягавітасці і хуткасных якасцей. Пагэтаму сёння ўзнагарода дастанецца самым лепшым і адданым прыхільнікам здаровага ладу жыцця, – адзначыла прадстаўнік улады.
Наталля Мікалаеўна пажадала ўсім моцнага здароўя, добрага настрою і ўручыла петрыкаўскім спартсменам рознага ўзросту адпаведныя значкі.
У час мерапрыемства былі запрошаны 53 жанчыны і 31 прадстаўнік моцнага полу, якім былі ўручаны значкі ДФАКБ бронзавай, сярэбранай, залатой вартасці і пасведчанні да іх. Узнагароды атрымалі прадстаўнікі розных прафесій і практычна ўсіх галін жыццядзейнасці раёна.
Многія з прысутных на мерапрыемства прыйшлі сем’ямі, з дзецьмі. Было заўважна, што сям’я для землякоў, гэта самыя дарагія людзі, якія заўсёды аказваюць падтрымку, матывуюць рухацца наперад, дасягаць новых вышынь і шчыра радуюцца поспехам родных.
– Правядзенне цырымоніі ўзнагароджвання лепшых прыхільнікаў здаровага ладу жыцця паспрыяе новым спартыўным дасягненням і стане прыкладам для іншых, – адзначыла ў час уручэння Наталля Ходзька.

Жыхары Петрыкаўшчыны атрымалі значкі “Фізкультурнік Беларусі” Жыхары Петрыкаўшчыны атрымалі значкі “Фізкультурнік Беларусі” Жыхары Петрыкаўшчыны атрымалі значкі “Фізкультурнік Беларусі” Жыхары Петрыкаўшчыны атрымалі значкі “Фізкультурнік Беларусі”
Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о