У апошні месяц лета беларусаў чакае цэлы шэраг важных змен – ад росту сацыяльных выплат да новых правілаў у АРІП і абмежаванняў па картах. Расказваем, што зменіцца і як гэта паўплывае на кашалькі грамадзян.

Бюджэт пражытачнага мінімуму на душу насельніцтва складзе 487,72 рублёў.
Павялічваюцца памеры дзіцячых дапамог. Дапамога па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў:
– на першае дзіця – 931,91 рубель (“плюс” 70,49 рублёў);
– на другое і наступных дзяцей – 1065,04 рублёў (“плюс” 80,56 рублёў);
– на дзіця-інваліда – 1198,17 рублёў (90,63 рублёў).
Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці:
– пры нараджэнні першага дзіцяці – 4877,20 рублёў (“плюс” 251,40 рубель);
– пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 6828,08 (“плюс” 351,96 рубель).
Павялічацца “ўзроставыя” даплаты да пенсій. Памер гэтых выплат узрасце на 5,4%.
Пачынаецца выплата матэрыяльнай дапамогі да школы, памер якой на кожнага школьніка са шматдзетнай сям’і – 146,32 рублёў.
Новыя памеры дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі і субсідый на арганізацыю сваёй справы.
Павялічыцца мінімальны памер аліментаў. Аліменты на адно дзіця павінны быць не менш за 243,86 рублі.
У маладых спецыялістаў пачынаецца адпрацоўка па размеркаванні.
Змены ў АРІП. Са жніўня АРІП можа выдаліць асабістыя кабінеты некаторых карыстальнікаў. Гэта закране тых, хто не падпіша дадатковыя пагадненні на апрацоўку персанальных дадзеных.
Зменяцца правілы ўвозу аўтамабіляў. З 9 жніўня для юрыдычных асоб уводзяцца ліміты на колькасць аўтамабіляў аднаго тыпу, якія ўвозяцца ў Беларусь з трэціх краін без адабрэння тыпу транспартнага сродку.
Абавязковыя электронныя працэдуры дзяржзакупак з адной крыніцы (з 10 жніўня).
Ліміты па картках. З 4 жніўня “Беларусбанк” уводзіць абмежаванні на зняцце наяўных грошай з выкарыстаннем лічбавых рэквізітаў карт (токенаў), згенераваных у мабільных плацежных сэрвісах. Сутачны ліміт складзе 600 рублёў для карт “Бархат” і 1000 рублёў для іншых карт банка пры зняцці грошай праз банкаматы і пункты выдачы наяўных грошай. У банку растлумачылі, што новыя меры накіраваны на павышэнне бяспекі кліентаў і абарону ад дзеянняў махляроў.
З 18 жніўня ўступаюць у сілу новыя правілы выплаты страхавых узносаў для індывідуальных прадпрымальнікаў.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о