Уражаннямі дзеляцца удзельнікі ўрачыстага сходу, прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, які прайшоў у Палацы Рэспублікі.
Вольга УСЦІНОВІЧ-НАСЕКА, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама:
–Мерапрыемства прайшло на адным дыханні. У першую чаргу захоплена шчырасцю і адкрытасцю Прэзідэнта. Ён абсалютна правільна ацэньвае сітуацыю і заўсёды размаўляе з народам вельмі даверліва. Пасля яго выступлення яшчэ раз упэўнілася: мы пад надзейнай абаронай, гістарычную памяць у нашай краіне захаваюць! Звярнула ўвагу на тое, што на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі розных пакаленняў: былі задзейнічаны як дарослыя так і дзеці, моладзь.
У Беларусі робіцца ўсё для таго, каб наступныя пакаленні памяталі пра подзвіг продкаў. Гэта не можа не выклікаць пачуццё гонару! Падцвяржэнне гэтаму – уручэнне вымпелаў “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” гарадам Беларусі. Такая цырымонія не можа не выклікаць пачуццё гонару!
Нельга было не захапляцца канцэртнай праграмай, якую прадставілі ў фармаце сучаснай кінааповесці і ў якой былі паказаны відыягісторыі ад ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Оставить комментарий