У полі зроку нашага карэспандэнта – чарговы “сухастой”.
Здаецца, і зіма была “мяккая”, і ад летняй спёкі мы не пакутуем, а дрэвы сохнуць. Канешне, не толькі прыродныя фактары ўплываюць на прыжывальнасць раслін, ёсць яшчэ і хваробы, на якія зялёныя насаджэнні таксама пакутуюць, а некаторыя нават ад іх і гінуць.
Так, на алеі з туй, высаджанай уздоўж пешаходнай дарожкі, што мяжуе са стаянкай каля аптэкі, “красуе” чарговае сухое дрэва, выбіваючыся з зялёнай кампазіцыі. Для кагосьці драбяза, аднак агульны выгляд цэнтра горада, без перабольшання, выбіваецца з прыемнай воку карцінкі чысціні і парадку.
Ухіленне выяўленага недахопу не патратуе ўкладання вялікіх матэрыяльных сродкаў, ды і чалавечы рэсурс будзе задзейнічаны мінімальны, таму разлічваем на хуткае вырашэнне агучанай праблемы.
І самае галоўнае: спілаваць сухую тую – гэта не вырашыць праблему, на яе месцы павінна з’явіцца новая.
А. МАКСІМАЎ, фота аўтара.
Оставить комментарий