“Кліч Палесся” і ў гэтым годзе не пакінуў сваіх гасцей без пазітыўных эмоцый. Праграма фестывалю была даволі рознабаковай як для дзяцей, так і для дарослых. Малыя бавілі час на атракцыёнах і забаўляльных пляцоўках, а дарослыя тым часам прагульваліся па гандлёвых радах і набывалі сувеніры. На сцэне гучала прыемная музыка, і тэрыторыя свята набывала цёплую і па-дамашняму ўтульную атмасферу.

Безумоўна, кожны этап свята пакінуў незабыўныя ўражанні ў душы яго гасцей. Многія адкрылі для себя нешта новае і асабліва цікавае. Хтосьці першы раз пабачыў, як плятуць лапці, нехта пабываў на імпразаваным беларускім вяселлі. Дзеці радаваліся марожанаму і поні.
Не пакінуў абыякавымі навед-вальнікаў фестывалю горад майстроў. Таленавітыя людзі палескіх рэгіёнаў прадэманстравалі свае ўменні ў розных галінах: ткацтва, ганчарства, пляценне. Кожны з прысутных мог не толькі паназіраць за карпатлівай працай рамеснікаў, але і паўдзельнічаць у майстар-класах, паспрабаваць свае сілы ў такой нялёгкай працы. Усе дзеянні суправаджаліся народнымі песнямі, танцамі і абрадамі.
Асаблівую атмасферу свята стваралі падворкі, якія аформілі і прадэманстравалі госці з розных куткоў Беларусі. Пабываць на сапраўднай палескай рыбалцы прапанавалі госці з Піншчыны, паглядзець, як праходзіць уборка ўраджаю, запрасілі госці з Ельску. Мазыршчына перанесла наведвальнікаў у зімовы час і прапанавала стаць удзельнікамі беларускіх Каляд. Лунінецкі падворак дапамог гасцям адчуць атмасферу мінулага і паглядзець, як жылі нашы продкі. Петрыкаўскі раён запрашаў на абрад хрэсьбіны. Такім чынам, кожны падворак захаваў абрады і традыцыі продкаў і паспрабаваў перадаць іх маладому пакаленню.
Прыгожыя песні суправаджалі гасцей на працягу ўсяго свята. Аўтэнтычныя калектывы Гомельскай і Брэсцкай абласцей радавалі прысутных традыцыйнымі кас-цюмамі і беларускімі народнымі песнямі. Госці падпявалі і пускаліся танчыць, вакол панавала цудоўная атмасфера.
А які ж “Кліч Палесся” можа абысціся без палескай прыгажуні?! У конкурсе прыгажосці і грацыі прынялі ўдзел 13 дзяўчат з Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Кожная з удзельніц прадэманстравала сваю асобу годна. Але, як і ў любым конкурсе, перамога дастаецца толькі адной. На гэты раз пераможцай конкурса стала Аляксандра Марошкіна, жахарка Пінска. Наша зямлячка, Анастасія Таргонская, атрымала тытул другой віцэ-міс.
Свята – гэта заўсёды цудоўна! Адпачыць пасля цяжкага працоўнага тыдня, даведацца пра нешта новае, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, ды і проста добра правесці час – ці не шчасце гэта?

Анастасія ФЕЛЬКІНА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Здзівіць – задача кожнага свята!Здзівіць – задача кожнага свята!Здзівіць – задача кожнага свята!Здзівіць – задача кожнага свята!Здзівіць – задача кожнага свята!

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о