Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрай Янчанкавай наведала працоўны калектыў Цэнтра па забяспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Петрыкаўскага раёна.
Асноўная тэма сустрэчы
– “Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі”. У час мерапрыемства было адзначана: будучыня любой краіны – гэта перш за ўсё здаровыя грамадзяне.
У Беларусі кожны чалавек незалежна ад узроўню дабрабыту, сацыяльнага становішча мае магчымасць бясплатна атрымаць любы від медыцынскай дапамогі. Гэта гарантыя з боку дзяржавы.
Права на ахову здароўя замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржава ўзяла на сябе абавязацельства па стварэнні ўмоў даступнага для ўсіх грамадзян медыцынскага абслугоўвання.
У гэтай сувязі даступная і эфектыўная сістэма аховы здароўя – найважнейшы прыярытэт дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
Беларусь – адна з нямногіх краін постсавецкай прасторы і еўрапейскага рэгіёна, дзе захавана і адаптавана да сацыяльна-эканамічных умоў бюджэтная сістэма фінансавання аховы здароўя.
У рэспубліцы створана і паспяхова дзейнічае разгалінаваная сетка ўстаноў аховы здароўя. У кожным населеным пункце забяспечана даступнасць першаснай медыцынскай дапамогі – ад фельчарска-акушэрскіх пунктаў да раённых і гарадскіх бальніц і паліклінік. Акрамя таго, развіваецца сетка міжраённых аддзяленняў і кабінетаў у шматпрофільных установах аховы здароўя, якія маюць найноўшую тэхнічную базу і забяспечаных кваліфікаванымі спецыялістамі.
Даступнасць медыцынскай дапамогі – адзін з асноўных атрыбутаў беларускай сацыяльнай дзяржавы. І гэта прамы шлях да развіцця рэгіёнаў, захавання і ўмацавання дэмаграфічнага патэнцыялу Беларусі.
У час мерапрыемства, члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы выступілі з інфармацыяй па сваіх прафесійных накірунках, намеснік старшыні райвыканкама давяла інфармацыю аб эканамічным развіцці раёна.

“Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі” “Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі” “Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі” “Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі” “Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі” “Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі” “Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі” “Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі”

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о