Здаровы лад жыцця – залог даўгалецця

0
94

Здаровы лад жыцця – залог даўгалецця

Штогод 7 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень здароўя. Гэта дата дазваляе ўспомніць пра важнасць падтрымання добрага эмацыйнага стану і фізічнага самаадчування, а таксама неабходнасці своечасовага клопату пра ўласнае здароўе.

На базе аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту Петрыкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя.
Спікерамі выступілі: Алена Сцяфняк, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Петрыкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, Таццяна Шчучэнка, інструктар-валеолаг Петрыкаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Наведвальнікаў цэнтра чакала насычаная і цікавая праграма, выстава кніг пра здароўе і здаровы лад жыцця ад супрацоўнікаў Петрыкаўскай сеткі публічных бібліятэк.
Запрошаныя госці выступілі з тэмай, якая тычыцца асноў здаровага ладу жыцця, правіл, якія неабходна выконваць, каб заставацца ў добрай форме і заўсёды быць у выдатным настроі.
У сваю чаргу спецыяліст Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі нагадала асноўныя прынцыпы здаровага ладу жыцця, адзначыла важнасць выпрацоўкі звычкі паўнацэннага і правільнага харчавання, якое заключаецца не ў кантролі калорый і жорсткіх дыетах, а ў забеспячэнні арганізма паўнацэнным рацыёнам, які змяшчае ўсе неабходныя для яго прадукты, і захаванні рэжыму прыёму ежы.
Напрыканцы мерапрыемст-ва наведвальнікаў азнаёмілі з падрыхтаванай супрацоўнікамі бібліятэкі выстаўкай “Простыя правілы здароўя”, на якой былі прадстаўлены кнігі, якія расказваюць пра канцэпцыі здаровага ладу жыцця, уласцівасці лекавых раслін, формулы здаровага харчавання, негатыўны ўплыў нікатыну, алкагольных напояў і наркатычных сродкаў на арганізм чалавека.
Удзельнікі атрымалі шмат карыснай інфармацыі, самае важнае – зрабілі выснову: галоўнае ў захаванні здароўя – гэта клопат самога чалавека аб сваім арганізме. Неабходна выконваць усе неабходныя правілы гігіены, займацца фізічнай культурай і не рабіць учынкаў, якія наносяць шкоду здароўю.

Марыя Тамко, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о