Здароўе дзіцяці – у нашых руках

0
175

Адкрыты дабрачынны збор на лячэнне петрыкаўчаніна, Дзмітрыя Аляксандравіча Паўтарана, 2010 года нараджэння.

У лютым 2025 года хлопчыку быў пастаўлены страшны дыягназ – “Пухліна сямейства саркомы Юінга”.
Ужо пройдзены першы этап хіміятэрапіі, які складаецца з 6 курсаў. Цяпер Дзмітрый праходзіць другі этап, у якім лячэнне яшчэ даражэйшае: на 2 дні тэрапіі патрабуецца больш за 6 тысяч беларускіх рублёў. Прагноз аптымістычны: на гэтым этапе лячэння ўжо назіраецца станоўчая дынаміка.
Сям’я і родныя хлопчыка звяртаюцца за дапамогай, бо больш не ў сілах самастойна купляць дарагія прэпараты.
Просім усіх неабыякавых грамадзян дапамагчы сям’і Дзмітрыя ў набыцці дарагіх лекаў для лячэння іх 15-гадовага сына. Як вядома, беларусы заўсёды вызначаліся спагадлівасцю і чуласцю, таму ад імя сям’і звяртаемся да ўсіх неабыякавых з просьбай аб дамапозе. Землякі, разам мы можам падараваць хлопчыку надзею на выратаванне, а бацькам і родным шчасце гадаваць дзіця, радавацца яго поспехам.
Дабрачынныя рахункі адкрыты ў цэнтры банкаўскіх паслуг № 320 ААТ “ААБ Беларусбанк” па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Акадэміка Каралёва, 13А, УНП 100325912; МФА AKBBBY2X.
Транзітны рахунак у беларускіх рублях: №BY12AKBB 38193821000310000000 на дабрачынны рахунак №BY02AKBB 31340000029150070000 у цэнтры банкаўскіх паслуг №320.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о