Збяром партфель разам!

0
51

Традыцыйна перад пачаткам навучальнага года па ўсёй краіне праходзіць дабрачынная акцыя «Збяром партфель першакласніку!», накіраваная на аказанне дапамогі дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзецям-сіротам, дзецям са шматдзетных сем’яў, а таксама сем’яў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Запрашаем калектывы прадпрыемстваў і ўстаноў, грамадскіх арганізацый, прафсаюзаў і ўсіх неабыякавых грамадзян прыняць актыўны ўдзел у акцыі і аказаць садзейнічанне ў набыцці партфеляў з усімі неабходнымі школьнымі прыналежнасцямі.

Шаноўныя землякі, далучайцеся да сапраўднага марафону дабра і міласэрнасці!

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ў каардынатараў правядзення акцыі на Петрыкаўшчыне, звярнуўшыся ў ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Петрыкаўскага раёна”, размешчаную па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Камунальная, д.12 або патэлефанаваць па нумары 8-02350-2-69-74.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о