Петрыкаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з прадстаўнікамі ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас” і карэспандэнтам “Петрыкаўскіх навін” штомесяц праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы па пытаннях захавання грамадзянамі патрабаванняў заканадаўства ў пытанні аховы навакольнага асяроддзя і выканання правілаў абыходжання з камунальнымі адходамі.
У ходзе агляду абсталяваных у Петрыкаве і на тэрыторыі раёна кантэйнерных пляцовак для раздзельнага і змешанага збору камунальных адходаў, даецца ацэнка выкананню грамадзянамі абавязкаў па сартаванні адходаў, якія ў іх утвараюцца, і падзеле іх па відах, у тым ліку размяшчэння другасных матэрыяльных рэсурсаў у адпаведных кантэйнерах (пластык, макулатура).
Праверка паказвае, што не ўсімі грамадзянамі выконваюцца ўстаноўленыя патрабаванні па раздзельным зборы адходаў. Так, на кантэйнернай пляцоўцы на адной з вуліц у Петрыкаве грамадзянка М. парушыла вышэйпазначаныя патрабаванні і была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 3 артыкула 16.44 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, згодна з гэтым артыкулам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь. У адным з населеных пунктаў раёна грамадзянка В. дапусціла несанкцыянаванае размяшчэнне камунальных адходаў на прылягаючай да домаўладання тэрыторыі, за што была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 3 артыкула 16.44 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і кампенсавала шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, у памеры 135 рублёў.
Таксама падчас рэйдаў праводзяцца гутаркі аб выкананні грамадзянамі патрабаванняў па раздзельным зборы адходаў.
Нагадаем, што збор і вываз камунальных адходаў на тэрыторыі раёна ажыццяўляецца згодна з раённай схемай абыходжання з адходамі, якая зацверджана рашэннем Петрыкаўскага райвыканкама №31 ад 13.01.2025 года. Схема ахоплівае Петрыкаў, Капаткевічы і ўсе сельскія населеныя пункты раёна. Перыядычнасць вывазу камунальных адходаў па сельскіх населеных пунктах устаноўлена 1-2 разы на тыдзень, у залежнасці ад колькасці жыхароў у населеным пункце. Схемай прадугледжаны 100% цэнтралізаваны вываз камунальных адходаў ад гарадскога і раённага насельніцтва.
На тэрыторыі раёна зборам адходаў ад насельніцтва, вытворчых адходаў ад прадпрыемстваў займаецца ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас”. Па стане на 1 студзеня на тэрыторыі раёна маецца 1 палігон цвёрдых камунальных адходаў у Петрыкаве, уключаны ў рэестр аб’ектаў па пахаванні адходаў, а ўсе былыя міні-палігоны закрытыя і рэкультываваныя.
ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас” мае 1 стацыянарны пункт нарыхтоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў. Гомельскае аблПА мае 4 стацыянарныя пункты нарыхтоўкі ДМР.
Ігар ЗЯНКЕВІЧ,
начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Оставить комментарий