КДК Гомельскай вобласці праверыў школьныя кірмашы.
Камітэтам на адным са школьных кірмашоў у горадзе Гомелі ўстаноўлены шэраг парушэнняў.

Так, у 5 індывідуальных прадпрымальнікаў адсутнічалі дакументы, якія пацвярджалі б якасць і бяспеку тавару, дзіцячае і падлеткавае адзенне (касцюмы, штаны, джэмпера, світары, кашулі) не мела неабходнай, прадугледжанай тэхнічнымі рэгламентамі Мытнага саюза, маркіроўкі.
Таксама выяўлены завышэнні цэн у 4 гандлёвых пунктах індывідуальных прадпрымальнікаў. Так, гандлёвыя надбаўкі на асобнае школьнае адзенне і канцылярскія тавары перавышалі гранічныя значэнні на 11,8% — 61%, а на альбомы для малявання, кардон каляровы, каляровую паперу надбаўкі дасягалі 178% замест 35%.
У дачыненні да ІП распачаты адміністрацыйны працэс па частцы 2 артыкула 13.2 КоАП (памер штрафу на вінаватую асобу да 20 базавых велічыняў). Для прыняцця мер рэагавання інфармаваны мясцовыя органы ўлады.
Кантроль за працай школьных кірмашоў працягваецца.

Андрэй ПРЫКОТА,
першы намеснік старшыні Камітэта.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о