Чырвоны Крыж вырашае сацыяльныя праблемы

0
844

Днямі ў Петрыкаве прайшло пасяджэнне прэзідыума Петрыкаўскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа, на якім абмеркавалі арганізацыйныя пытанні, выступілі са справаздачай работы за 2023 год і зацвердзілі фінансавы план на 2024 год.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Блінец, а таксама прадстаўнікі аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання, праваахоўных органаў.

“Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа з’яўляецца грамадскай дабрачыннай арганізацыяй, якая вырашае сацыяльныя праблемы, аказвае дапамогу асобам, якія пацярпелі ў выніку надзвычайных сітуацый, якія знаходзяцца ў цяжкіх жыццёвых абставінах, дапамагае дзяржаўным арганізацыям у гуманітарнай дзейнасці, рэалізуе мерапрыемствы па ахове здароўя”, – расказала старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Петухова.

Людміла Фёдараўна падрабязна расказала пра работу Чырвонага Крыжа, адзначыўшы, што члены прэзідыума раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа, старшынёй якога з’яўляецца Сяргей Талецкі, аказваюць вялікую дапамогу ў правядзенні дабрачынных мерапрыемстваў і іншых арганізацыйных пытаннях.

Чырвоны Крыж цесна супрацоўнічае з аховай здароўя, адукацыяй, сацыяльнай службай, РАНС, РАУС, Саветам ветэранаў, Настаяцелем Свята-Узнясенскага Храма айцом Дзмітрыем.

Актыўнымі памочнікамі ў рабоце раённай арганізацыі выступаюць валанцёры-школьнікі пад кіраўніцтвам педагогаў, валанцёры-медыкі, валанцёры-кіраўнікі прадпрыемстваў і старшыні пярвічных арганізацый БТЧК.

У 2023 годзе створаны асобны атрад валанцёраў з працуючай моладзі на чале з Раманам Курдо. Рабяты актыўна прымаюць удзел у акцыях “Збяром дзяцей у школу”, “Ёлка жаданняў”, “Добрае сэрца”, дапамагаюць развозіць рэчы, сабраныя праз кантэйнер Чырвонага Крыжа па сельскіх Саветах і школах раёна.

Першасныя арганізацыі БТЧК аддзела адукацыі, аховы здароўя, РАНС, ТЦСАН, дзіцячай школы мастацтваў таксама прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні акцый і мерапрыемстваў Чырвонага Крыжа.

У час работы прэзідыума адзначылі, што ў 2023 годзе ў Чырвоны Крыж звярнуліся 158 шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца 632 дзіцяці, 98 інвалідаў, 34 няпоўныя і малазабяспечаныя сем’і, 9 грамадзян, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах і 2 сям’і, якія пацярпелі ад пажару. Асобна фарміруецца дапамога з прадуктовых і гігіенічных набораў, пасцельных прыналежнасцяў, посуду і адзення. Праз кантэйнер Чырвонага Крыжа атрымалі дапамогу 305 сем’яў.

“Інваліды дзяцінства (31 чалавек), якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання ГУ Петрыкаўскі ТЦСАН, пастаянна атрымліваюць дапамогу ад Чырвонага Крыжа ў выглядзе адзення, абутку, прадметаў асабістай гігіены, сродкаў дэзінфекцыі і ахоўных аднаразовых масак”, – агучыла Людміла Фёдараўна.

Пра тое, як развіваецца валан-цёрскі рух сярод школьнікаў, расказала Вольга Адась, кіраўнік валанцёрскай дзейнасці ў гімназіі.
Напрыканцы сустрэчы старшыня раённай арганізацыі падзякавала прысутным за актыўную падтрымку.

“Дзякуй працоўным калектывам за пералічаныя ўнёскі і асобная падзяка нашым спонсарам, неабыякавым і добрым людзям, – Уладзіміру Фурману, Святлане Сялюк, Анатолю Мячыну, Пятру Ланька, Лідзіі Голуб, Пятру Вергею.

А таксама хачу асобна адзначыць калектывы Петрыкаўскай ЦРБ, ЦГіЭ, “Фармацыя”; Капцэвіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, Капаткевіцкага дома-інтэрната, ДРАЦ “Пціч”, ДУ “Пет-рыкаўскі ТЦСАН”, “Петрыкаўскі філіял “Жыткавічыміжрайгаз”, сельвыканкамаў, а таксама СУП “Палессе-Аграінвест”.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Чырвоны Крыж вырашае сацыяльныя праблемы Чырвоны Крыж вырашае сацыяльныя праблемы Чырвоны Крыж вырашае сацыяльныя праблемы Чырвоны Крыж вырашае сацыяльныя праблемы Чырвоны Крыж вырашае сацыяльныя праблемы Чырвоны Крыж вырашае сацыяльныя праблемы Чырвоны Крыж вырашае сацыяльныя праблемы Чырвоны Крыж вырашае сацыяльныя праблемы

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о